БЕЛ Ł РУС

Кубракоў: Працоўныя мігранты ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах

16.07.2026 / 15:23

Nashaniva.com

Ва УУС Віцебскага аблвыканкама з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова адбылася рабочая нарада, прысвечаная аспектам знаходжання ў краіне грамадзян Узбекістана, паведамляе прэс-служба МУС.

Прэс-служба МУС паведамляе, што замежнікі ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах і арганізацыях Віцебскай вобласці, у першую чаргу ў сферы АПК. 

«Наша задача — аказаць гасцям усю неабходную дапамогу: ад рэгістрацыі да паўнавартаснай адаптацыі ў Беларусі. Бо людзі прыехалі ў іншую краіну, ёсць розніца ў менталітэце. Трэба ставіцца да гэтага з разуменнем, даступна і падрабязна тлумачыць асаблівасці нашага заканадаўства», — сказаў міністр.

Учора, 15 ліпеня, у інтэрнэце з'явілася відэа, запісанае працоўнымі мігрантамі з Узбекістана, у якім яны наракалі на прапанаваны ім заробак у 500 даляраў, пры гэтым жыллё і харчаванне, з іх слоў, яны павінны былі аплачваць самастойна. Яны заяўлялі, што пры такіх умовах гатовыя адмовіцца ад працы і вярнуцца на радзіму.

На відэа адрэагавалі прапандысты, а адзін з працоўных мігрантаў запісаў новае, дзе сказаў пра заробак у 700 даляраў.

Чытайце таксама:

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць

Каментары да артыкула