Жыхар Фаніпаля паўтара года лячыў зубы ў сябе дома без ліцэнзіі
Адзін пакой ён абсталяваў пад стаматалічны кабінет.
Ілюстрацыйнае фота
Ён займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю з 22 студзеня 2025 года па 10 чэрвеня 2026 года без абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу, піша БелТА.
Паслугі аказваліся ў пакоі, абсталяваным пад стаматалагічны кабінет, з выкарыстаннем стаматалагічнага абсталявання, медыцынскіх інструментаў і прэпаратаў.
У судзе грамадзянін, у дачыненні да якога быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, растлумачыў, што скончыў стаматалагічны факультэт і мае вышэйшую медыцынскую адукацыю. Віну мужчына прызнаў, у зробленым раскаяўся і паведаміў, што пайшоў на гэта з-за нізкіх даходаў.
Яму прызначылі штраф 20 базавых велічынь (900 рублёў) з канфіскацыяй 100% даходу, атрыманага ад прадпрымальніцкай дзейнасці. Стаматалагічнае абсталяванне, медыцынскія інструменты і прэпараты канфіскаваныя.