БЕЛ Ł РУС

МАЗ паказаў новыя аўто для аэрапорта

19.07.2026 / 16:50

Nashaniva.com

Мінскі аўтамабільны завод і прадпрыемства «МАЗ-Купава» вырабілі спецыяльны аўтамабіль МАЗ 281 для Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Машына будзе перавозіць пасажыраў паміж самалётам і тэрміналам, паведамляе myfin.by.

Фота тут і далей: maz.by

Аўтамабіль атрымаў дызельны рухавік магутнасцю 150 к.с., шасціступеньчатую механічную каробку перадач і адпавядае экалагічнаму стандарту Еўра-5. У аснашчэнне ўвайшлі сістэмы ABS, EBD і ESC, круіз-кантроль, кандыцыянер, камера задняга віду і электрапрывад люстэркаў.

У салоне прадугледжана сем крэслаў павышанай камфортнасці з адкіднымі спінкамі. Яшчэ два пасажырскія месцы размешчаны побач з кіроўцам. Таксама ўсталяваны аўтаматычныя бакавыя дзверы, двухрэжымнае асвятленне «дзень-ноч», падсвятленне прыступак, супрацьслізготнае пакрыццё падлогі і тэлескапічная вешалка для верхняга адзення.

Усяго па замове аэрапорта вырабяць тры такія аўтамабілі. Адзін з іх абсталююць месцам для перавозкі пасажыра з абмежаванымі магчымасцямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула