БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны

20.07.2026 / 09:02

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка распавяла пра фармат новага офісу ў Варшаве.

Святлана Ціахноўская на Tutaka. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Тут будзе крыху іншы фармат, чым у Вільні. Мы мяркуем, што гэта будзе своеасаблівы хаб для ўсіх беларусаў, каму трэба прыйсці, папрацаваць, пагаварыць. Адзін паверх будзе адкрыты для такіх актыўнасцяў — кожны зможа прыйсці, паразмаўляць, пасядзець. Менавіта такім мы бачым гэты фармат», — сказала лідарка дэмсілаў на фестывалі Tutaka, піша «Белсат».

Паводле Ціханоўскай, у Польшчы «больш працы з беларусамі», бо тут жыве вялікая колькасць суайчыннікаў і неабходна наведваць больш гарадоў.

Нагадаем, што Ціханоўская пераехала ў Варшаву ў пачатку лютага. Перад гэтым Офіс пяць з паловай гадоў дзейнічаў у Вільні, частка супрацоўнікаў засталася ў сталіцы Літвы, віленскім офісам зараз кіруе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі.

Чытайце таксама:

Аўкцыён ад святара, карагоды пад залевай і Ціханоўская, гатовая чысціць сіфоны. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka

Святлана Ціханоўская: Амерыканскі трэк вызвалення палітвязняў працягваецца, Трамп ставіў задачу вярнуць 1 300 чалавек

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ

Каментары да артыкула