БЕЛ Ł РУС

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

21.07.2026 / 10:09

Nashaniva.com

У БДУ прайшло залічэнне на бюджэт па шэрагу спецыяльнасцяў.

Фота: Onliner.by

У панядзелак у БДУ прайшло залічэнне абітурыентаў на шэраг бюджэтных спецыяльнасцяў дзённай формы навучання. Сярод іх — факультэты міжнародных адносін, юрыдычны, эканамічны, геаграфіі і геаінфарматыкі, а таксама Інстытут тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія.

У гэты ж дзень з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы ўніверсітэт прыняў бюджэтнікаў па профілях «Фізічныя навукі» і «Матэматычныя навукі і інфарматыка».

Найбольш высокімі аказаліся прахадныя балы на спецыяльнасцях «Міжнародная канфлікталогія» факультэта міжнародных адносін і «Міжнародная эканоміка і гандаль (з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы)» эканамічнага факультэта — па 395 балаў.

Самай шматлікай стала група спецыяльнасцяў профілю «Матэматычныя навукі і інфарматыка», куды залічылі 454 чалавекі, следам ідзе профіль «Фізічныя навукі» — 395 чалавек.

Сярод факультэтаў найбольшую колькасць бюджэтнікаў прыняў юрыдычны факультэт — 233 чалавекі, менш за ўсё — Інстытут тэалогіі, дзе студэнтамі сталі 25 абітурыентаў.

Чытайце таксама:

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі

Каментары да артыкула