БЕЛ Ł РУС

Хрэнін заявіў, што Беларусь не ўзводзіць умацаваных раёнаў на мяжы з Украінай

22.07.2026 / 14:34

Nashaniva.com

Міністр абароны назваў такія паведамленні вайной у інфармацыйнай прасторы, якая вядзецца супраць Беларусі.

Міністр абароны Віктар Хрэнін у размове з журналістамі абвергнуў інфармацыю, што беларускі бок нібыта ўзводзіць фартыфікацыйныя збудаванні на мяжы з Украінай, піша БелТА.

Віктар Хрэнін назваў «такога роду ўкіды» вайной у інфармацыйнай прасторы, якая вядзецца супраць Беларусі.

«Мы гэта, вядома, чулі і глядзім на гэта з усмешкай. Тыя заявы, што мы рыхтуем нейкія абарончыя раёны… Мы выдатна разумеем, што гэта робіцца толькі з адной мэтай: стварыць напружанне ў нашым грамадстве, ды і ва ўкраінскім таксама, убіваючы клін і робячы з нас лютых ворагаў. Гэта не адпавядае ніякай рэчаіснасці», — падкрэсліў ён.

Міністр нагадаў, што раней Лукашэнка даў даручэнне абсталяваць умацаваныя раёны ўздоўж межаў Беларусі.

«Гэта даручэнне выканана. Пяць умацаваных раёнаў уздоўж заходняй і паўночнай межаў абсталяваныя, ідзе іх актыўнае ўдасканаленне. На паўднёвай мяжы і ў планах нават няма стварэння нейкіх умацаваных раёнаў, абарончых рубяжоў», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула