Літоўскі мэблевы канцэрн прадаў сваю кампанію ў Магілёве за 1 еўра
Літоўскі канцэрн па вытворчасці мэблі, тэкстылю і кіраванні нерухомасцю SBA прадаў сваю кампанію ў Беларусі, паведамляе LRT.
Фота: fezmogilev.by
7 мая 2025 года за 1 еўра SBA прадаў літоўскую кампанію Industrial Investment International (якая непасрэдна кантралявала непрацуючую мэблевую фабрыку «Мебелаін» у Магілёве) зарэгістраванай у ААЭ кампаніі Pinx Assets, што належыць грамадзяніну Беларусі.
Пакупнікі — былы супрацоўнік SBA і адзін з кіраўнікоў «Мебелаін», абодва грамадзяне Беларусі. Цана сімвалічная, бо інвестыцыі ў «Мебелаін» ужо былі спісаныя.
Дзейнасць «Мебелаін» была прыпыненая ў сакавіку 2022 года пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Напрыканцы 2022 года спісалі ўсе актывы.
Продаж зацягваўся праз абмежаванні беларускіх уладаў на продаж заходніх кампаній — гэта адпудзіла патэнцыйных пакупнікоў.
У лютым 2025 года SBA цалкам разлічылася з ЕБРР па крэдыце «Мебелаін»: з 6,9 млн еўра абавязацельстваў выплаціла 4,5 млн еўра плюс 87 тысяч працэнтаў, а рэшту банк спісаў.
У фабрыку ў Магілёве (адкрытую ў 2015 годзе, яна вырабляла корпусную мэблю на экспарт) SBA інвеставала каля 47 млн еўра.