БЕЛ Ł РУС

Рубіа на сустрэчы з Лаўровым казаў пра неабходнасць сканчэння вайны ва Украіне

23.07.2026 / 12:06

Nashaniva.com

Паводле слоў чыноўніка, для дасягнення міру патрэбныя новыя ідэі.

Фота: Brendan Smialowski/Pool AFP via AP

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што на сустрэчы з расійскім калегам Лаўровым на Філіпінах абмеркаваў неабходнасць завяршыць вайну супраць Украіны, піша РБК-Украіна.

Паводле слоў чыноўніка, для дасягнення міру патрэбныя «новыя ідэі», паколькі папярэднія прапановы былі «непрымальнымі для Украіны».

«Я не думаю, што яны былі б прымальныя для яе і цяпер; больш за тое, верагодна, яны былі б яшчэ менш прымальнымі», — сказаў Рубіа.

На яго думку, калі мір і наступіць, то гэта адбудзецца дзякуючы нейкім новым ідэям і новым канцэпцыям.

«Мы гатовыя прапанаваць некаторыя з іх у адпаведным кантэксце і форме, калі з’явіцца такая магчымасць і будуць спрыяльныя ўмовы. Мы гатовыя адыгрываць гэтую ролю ў пазітыўным ключы», — дадаў дзяржсакратар.

Чытайце таксама:

Рубіа і Лаўроў правялі сустрэчу

Каментары да артыкула