БЕЛ Ł РУС

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

24.07.2026 / 20:11

Баляслаў Ліманоўскі

Падчас аварыі МАЗа пад Асіповічамі загінулі двое вайскоўцаў. Адзін з іх — Кірыл Кіба.

Кірыл Кіба. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Кірылу Кібу 26 гадоў. Ён мінчук. Раней біў татуіроўкі, любіў клубную музыку і рэп, а таксама гуляў у камп'ютарныя гульні. Ён быў радавым тэрміновай службы.

Сёння раніцай на 12‑м кіламетры дарогі Асіповічы — Баранавічы перакуліўся грузапасажырскі вайсковы МАЗ. Кіроўца не ўтрымаў машыну пры павароце, і МАЗ апынуўся ў кювеце. Загінулі два чалавекі.

Чытайце таксама:

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

Каментары да артыкула