Цела Святланы Курс будзе крэміравана
Развітанне з пісьменніцай пройдзеь ў нядзелю ў Варшаве.
«Згодна з воляй Святланы, яе цела аддадзена крэмацыі. Родныя і блізкія сябры мелі магчымасць развітацца з ёй напярэдадні. На развітанні будзе прысутнічаць урна з яе прахам», паведамілі родныя пісьменніцы Святланы Курс на яе старонцы ў фэйсбуку
«Просім устрымацца ад фотаздымкаў», — звярнуліся родныя да тых, хто прыйдзе развітацца з пісьменніцай.
Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў Варшаве заўтра а 14‑й гадзіне ў Варшаве ў Касцёле Святога Аляксандра (plac Trzech Krzyży 3/5). Грамадзянская паніхіда пачнецца а 15:30 у Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Foksal 11.
Сям’я прасіла абмежаваць колькасць кветак.
Чытайце таксама:
Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя
«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс