БЕЛ Ł РУС

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

26.07.2026 / 10:43

Nashaniva.com

32‑гадовы чэх Аляксандр Шупеніч, сын беларускіх оперных спевакоў Івана і Ірыны, упершыню ў кар'еры выйграў чэмпіянат свету, піша «Трыбуна».

У фінале турніру ў Ганконгу Аляксандр не пакінуў шанцаў італьянцу Філіпа Макі (15:2).

Шупеніч — сын беларускіх оперных спевакоў Івана і Ірыны Шупенічаў, якія ў свой час пераехалі ў Чэхію.

Раней фехтавальнік заваёўваў бронзу Алімпіяды-2020 і двойчы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула