БЕЛ Ł РУС

Apple выпусціць першы воданепранікальны айпад

26.07.2026 / 17:22

Nashaniva.com

Што пра яго вядома?

Ілюстрацыйнае фота: apple.com

Новы iPad mini, які выйдзе да кастрычніка, як чакаюць, упершыню будзе воданепранікальны.

Замест звычайных дынамікаў з адтулінамі Apple выкарыстае вібрацыйную сістэму гуку: гук ідзе праз плоскія панэлі корпуса (сама паверхня працуе як дыяфрагма). Гэта прыбірае адзін з галоўных шляхоў пранікнення вады ўнутр.

Гэты айпад атрымае экран OLED. Будзе магутны новы працэсар — альбо A19 Pro, альбо яшчэ не выпушчаны A20 Pro.

Цана на планшэт цяпер пачынаецца ад $599. Мадэль з OLED-экранам можа каштаваць на $50—100 даражэй.

Апошні раз iPad mini абнаўлялі ў кастрычніку 2024 года (там быў чып A17 Pro і падтрымка Apple Intelligence). Водаабарона таксама скароціць разрыў з электроннымі кнігамі, якія даўно можна выкарыстоўваць у ванне ці каля басейна.

Чытайце таксама:

Apple выдаліла з App Store «Аднакласнікі», «Дзэн» і амаль усе дадаткі холдынгу VK

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Каментары да артыкула