БЕЛ Ł РУС

Мілавіца — самы дарагі брэнд Беларусі

22.06.2010 / 14:15

Агенцтва MPP Consulting ацаніла брэнд Milavitsa ў $60 мільёнаў.

Украінскае агенцтва MPP Consulting склала першы ТОП-100 самых дарагіх брэндаў Беларусі.

Методыка распрацавана на аснове аналізу фактараў, якія ўплываюць на рынкавы кошт брэнда: становішча кампаніі на рынку, каштоўнасць брэнда для спажыўца, а таксама каэфіцыенты, якія адлюстроўваюць трэнды развіцця кампаніі і яе брэнда.

У першую сотню ўвайшлі брэнды, якія каштуюць больш за мільён даляраў. Вось сямёрка найлепшых з іх:

1) «Мілавіца» — $60 мільёнаў

2) «Санта-Брэмар» — $57,5 мільёна

3) Conte — $53 мільёна

4) «Аліварыя» — $48 мільёнаў

5) Velcome — $46,8 мільёна

6) «Бульбашъ» — $45,2 мільёна

7) «Савушкін прадукт» — $43,5 мільёна

Стваральнікі ўдакладняюць, што кошт брэнду ўключае ў сябе толькі імя, без уліку прамысловых магчымасцяў і інфраструктуры кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула