БЕЛ Ł РУС

У Беларусі сталі арганізоўваць менш школьных кірмашоў

28.07.2026 / 16:05

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што ў Беларусі працягвае скарачацца колькасць школьных кірмашоў, якія традыцыйна праводзяцца перад пачаткам навучальнага года, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны

Як адзначыла намесніца начальніка аддзела метадалогіі ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Кацярына Макуценя, такая тэндэнцыя назіраецца ўжо некалькі гадоў. Асноўная прычына — паступовы пераход пакупнікоў да анлайн-гандлю.

Разам з тым продаж тавараў для школьнікаў ужо стартаваў у сярэдзіне ліпеня і працягнецца амаль да канца верасня. Набыць школьнае адзенне, абутак, канцылярскія тавары і іншыя неабходныя рэчы можна ва ўнівермагах, гіпермаркетах і фірмовых крамах беларускіх вытворцаў.

У многіх гандлёвых аб'ектах арганізаваныя дадатковыя месцы продажу, аформленыя спецыяльныя куткі для першакласнікаў і школьнікаў. Амаль у кожнай буйной краме працуюць асобныя секцыі з канцылярскімі таварамі.

Паводле аператыўных звестак аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, у 2026 годзе па ўсёй краіне плануецца правесці каля 250 школьных кірмашоў, кірмашоў выхаднога дня і выстаў-продажаў.

Чытайце таксама:

У Брэсце школьнік паспрабаваў паўтарыць футбольны трук, але апынуўся ў бальніцы

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі

За працу ў Аршанскім лясгасе школьнікам заплацілі па 100 рублёў замест абяцанай тысячы — бацькі і дзеці абураны

Каментары да артыкула