БЕЛ Ł РУС

Самы дарагі дом у чэрвені ў Беларусі купілі за 630 тысяч даляраў

29.07.2026 / 08:40

Nashaniva.com

Пад Мінскам, у Бараўлянах, у чэрвені прадалі катэдж за 630 тысяч даляраў. Ён стаў самым дарагім домам у Беларусі, прададзеным у мінулым месяцы, паведамляе Realt.

Гаворка ідзе пра блочны катэдж плошчай 215 кв. м. Яго пабудавалі пяць гадоў таму. Асабняк размешчаны ў элітнай частцы пасёлка, якая мяжуе з лесам.

Пакупнікі заплацілі за яго 630 тысяч даляраў. Кошт аднаго квадратнага метра склаў 2930 даляраў.

Пры гэтым гэта не самы дарагі дом у Бараўлянах. тут выстаўлена на продаж каля 40 катэджаў. Сярод іх ёсць і тыя, што каштуюць ад 1 да 1,5 млн.

У лютым у гэтым пасёлку таксама набылі самы дарагі дом у Беларусі. Тады за яго заплацілі 620 тысяч даляраў.

У маі самы дарагі дом Мінска быў прададзены ў «Алімпік Парку» ў Лебядзіным. Ён абышоўся пакупніку ў 1,8 млн долараў. А самую дарагую кватэру ў Беларусі ў маі набылі за 690 тысяч даляраў. Яна знаходзіцца ў жылым комплексе «Поры года».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула