Украіна страціла знішчальнік F-16, пілот катапультаваўся
Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што 29 ліпеня страцілі сувязь са знішчальнікам F-16, які выконваў баявое заданне на адным з участкаў фронту.
Знішчальнік F-16. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас палёту на борце самалёта ўзнікла пазаштатная сітуацыя. Пілот быў вымушаны катапультавацца.
Паведамляецца, што лётчык паспяхова эвакуяваны і цяпер знаходзіцца ў бяспецы. Яго даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання і дыягностыкі.
На месцы падзення самалёта працуюць спецыялісты і праваахоўныя органы. Паводле наяўных звестак, ахвяр сярод цывільнага насельніцтва і разбурэнняў няма.
Прычыны здарэння цяпер высвятляюцца.
Чытайце таксама:
Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-16
Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-35
ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем