БЕЛ Ł РУС

У Маскве беларус на спорткары заляцеў на лесвіцу, якая вядзе ў падземны пераход метро

29.07.2026 / 22:59

Nashaniva.com

Увечары 29 ліпеня каля станцыі метро «Дамадзедаўская» ў Маскве адбылося незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне, паведамляе выданне msk1.ru.

На скрыжаванні Кашырскай шашы і Арэхавага бульвара спорткар Ford Mustang сутыкнуўся з іншым аўтамабілем, пасля чаго страціў кіраванне і вылецеў на лесвіцу, што вядзе ў падземны пешаходны пераход.

На фота з месца аварыі відаць, што спорткар мае беларускія нумары і зарэгістраваны ў Магілёўскай вобласці.

Аварыя адбылася каля 19:20. Машына спынілася проста на прыступках, але, на шчасце, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі Масквы, абодва кіроўцы і пасажыры не атрымалі траўмаў.

Праца самой станцыі метро не спынялася. Пешаходы працягвалі карыстацца пераходам, абыходзячы аўтамабіль, які затрымаўся на лесвіцы.

Чытайце таксама:

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Расійскую рэкламшчыцу з Мсціслава асудзілі за палітыку

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Каментары да артыкула