БЕЛ Ł РУС

Памерла рэстаўратарка і майстрыха выцінанкі Валянціна Слюнчанка

30.07.2026 / 10:23

Nashaniva.com

У Мінску пайшла з жыцця рэстаўратарка, педагог і сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Валянціна Слюнчанка. Ёй было 86 гадоў.

Працуючы ў навукова-праектным інстытуце рэстаўрацыі Міністэрства культуры БССР, Валянціна Антонаўна стаяла ля вытокаў адраджэння мастацтва выцінанкі ў Беларусі. Дзякуючы яе ініцыятыве і намаганням, гэта страчаная традыцыя была ўключана ў праграмы навучання дзяцей і моладзі ў студыях мастацкай творчасці.

Валянціна Слюнчанка была ўдавой выдатнага беларускага рэстаўратара Валерыя Слюнчанкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула