БЕЛ Ł РУС

Мужчына забраў сабаку ў краме, каб пра яго клапаціцца — і атрымаў крымінальную справу

31.07.2026 / 15:23

Nashaniva.com

Мінчанін убачыў у краме пародзістага шпіца, пакінутага нібыта без нагляду.

Мужчына вырашыў забраць шпіца, а пазней аднёс яго сваёй жонцы. Аднак высветлілася, што ў гэты ж час сапраўдная гаспадыня гадаванца ўжо звярнулася ў міліцыю, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Паводле слоў жанчыны, шпіца яна пакінула ў тамбуры крамы, калі пайшла па пакупкі. Вярнуўшыся, яна выявіла, што жывёла знікла. Дарэчы, кошт гадаванца складаў 2000 рублёў.

Пазней па падазрэнні ў крадзяжы быў затрыманы 45‑гадовы мінчук.

«У той вечар ён таксама выйшаў у краму і звярнуў увагу на пакінутага без нагляду чужога сабаку. Зрабіўшы пакупкі, мужчына на зваротным шляху забраў шпіца і аднёс яго сваёй жонцы. Свой учынак ён патлумачыў тым, што ўзяў сабаку «каб клапаціцца пра яго»», — распавялі падрабязнасці ў міліцыі.

У выніку шпіца вярнулі сапраўднай гаспадыні. У дачыненні да мінчаніна заведзеная крымінальная справа за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула