БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне на запыт ЗША арыштавалі грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у кіберзлачынствах

31.07.2026 / 15:56

Nashaniva.com

Як стала вядома «Радыё Свабода» з інфармаваных крыніц, грамадзяніна Беларусі затрымалі 7 ліпеня ў вёсцы Вішанькі Барыспальскага раёна Кіеўскай вобласці, дзе ён жыў. Беларус будзе знаходзіцца пад экстрадыцыйным арыштам ва Украіне як мінімум да 9 верасня. Да фактычнай выдачы ўладам ЗША яго будуць утрымліваць у Кіеўскім следчым ізалятары.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Беларуса затрымлівала група супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны на падставе запыту ЗША аб ягоным арышце як асобы, якую хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за злачынствы, звязаныя з удзелам у распаўсюдзе шкодных рэкламных абвестак, што выкарыстоўвалі для кіберзлачыннай дзейнасці. Ордар на ягоны арышт 10 чэрвеня 2025 года выдаў адзін з акруговых судоў у ЗША.

У Амерыцы грамадзяніну Беларусі выставілі падазрэнні паводле артыкулаў 371, 1343, 1349 і 3559 (g) (папярэдняя змова ў мэтах учынення махінацыі з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі і камп’ютарных прылад, а таксама ўласна самі махінацыі). У ЗША грамадзяніну Беларусі можа пагражаць ад 5 да 20 гадоў зняволення. Яму інкрымінуюць правапарушэнні, якія ён учыняў з кастрычніка 2013 года да красавіка 2023 года.

Прозвішча затрыманага грамадзяніна Беларусі не называюць.

У розны час у Амерыцы паводле аналагічных абвінавачанняў асудзілі, затрымалі і вышукваюць некалькі грамадзян Беларусі:

Чытайце таксама:

Арыштаваны адзін з самых вядомых кіберзлачынцаў у свеце, ім аказаўся беларус. Што вядома пра Максіма Сільнікава?

ЗША абвясцілі велізарную ўзнагароду за інфармацыю пра грамадзяніна Беларусі. Але ён ужо ў беларускай турме

Кыргызстан экстрадаваў беларуса, які атрымаў статус бежанца ва Украіне

Грамадзянін Украіны, затрыманы ў Кыргызстане, просіць не экстрадзіраваць яго ў Беларусь

Каментары да артыкула