У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся
У Гродзенскім раёне міліцыя вядзе пошук 69‑гадовага Анатоля Віліймайтыса, які знік без вестак.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 29 ліпеня мужчына адправіўся ў лес па грыбы ў раёне вёскі Чарнуха. Праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі знайшлі яго аўтамабіль у лясным масіве.
Аднак самога пенсіянера да гэтага часу не знайшлі. Пошукавыя работы працягваюцца.