БЕЛ Ł РУС

Латвія прапусціла аўтамабілі з нейтральнай паласы, але лёс мяжы з Беларуссю пакуль нявызначаны

2.08.2026 / 11:54

Nashaniva.com

Усе аўтамабілі, якія больш за суткі заставаліся на нейтральнай паласе каля латвійскага пункта пропуску Патэрніекі (з беларускага боку — Грыгароўшчына), у выніку былі аформлены і прапушчаны на тэрыторыю ЕС, паведаміў канал Infotrans Media Belarus.

Рух праз адзіны працоўны пераход на беларуска-латвійскай мяжы быў прыпынены ўвечары 31 ліпеня. Мясцовыя ўлады патлумачылі гэта тэхнічным збоем, аднак крыніцы Infotrans Media Belarus сцвярджаюць, што ўсе сістэмы працуюць, а суседняя краіна закрыла мяжу ў ручным рэжыме.

Далейшы лёс пераходу будзе вырашацца ўладамі: у панядзелак, 3 жніўня, Сейм Латвіі правядзе пасяджэнне, дзе абмяркуе будучы рэжым працы мяжы.

У апошні час Латвія адчула рост міграцыйнай плыні з боку Беларусі. На гэтым фоне суседняя Літва ўжо анансавала магчымае з'яўленне пагранічных пастоў на дарогах з Латвіяй, каб перахопліваць нелегальных мігрантаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула