Аднакурснікі з Мінскага сувораўскага вучылішча загінулі па розныя бакі вайны з розніцай у пяць дзён
Алег Макарчук і Аляксей Гарабец скончылі вучылішча ў 1990 годзе і вучыліся ў адной роце.
Аляксей Гарабец (злева) і Алег Макарчук
Аднакурснікі з Мінскага сувораўскага вучылішча загінулі па розныя бакі вайны з розніцай у пяць дзён.
Алег Макарчук і Аляксей Гарабец скончылі вучылішча ў 1990 годзе і вучыліся ў адной, 3‑й роце: Макарчук — у 2‑м узводзе, Гарабец — у 3-м. Пасля вучылішча абодва працягнулі вайсковую адукацыю ў Харкаве, расказвае тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».
Макарчук стаў палкоўнікам Паветраных сіл Украіны і загінуў 14 ліпеня 2022 года ў Вінніцы. Гарабец камандаваў расійскай 20‑й гвардзейскай мотастралковай дывізіяй і загінуў 9 ліпеня таго ж года, верагодна, у выніку ўкраінскага ўдару пад Чарнабаеўкай. Аднакурснікі апынуліся па розныя бакі вайны і загінулі з розніцай усяго ў пяць дзён.
Чытайце таксама:
Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх