БЕЛ Ł РУС

Больш за 70 тысяч мігрантаў пакінулі Сеуту пасля спробы прарыву

2.08.2026 / 19:53

Nashaniva.com

Мясцовыя ўлады таксама паведамілі, што 72 мігранты загінулі.

Фота: Antonio Sempere / AP

Каля 73 500 мігрантаў пакінулі іспанскі анклаў Сеуту ў кірунку Марока пасля масавага прарыву, паведамляе EFE.

У гэтыя лічбы могуць уваходзіць мігранты, якія прыбылі ў горад у дні, што папярэднічалі масаваму прарыву, і тыя, хто заязджаў і выязджаў больш чым адзін раз.

Тым не менш, на самых цэнтральных вуліцах Сеуты і на некаторых ускраінах ды ў горнай мясцовасці яшчэ застаюцца некалькі груп мігрантаў, якія трапілі сюды ў чацвер.

Каб сітуацыя не паўтарылася, улады паставяць марскі загараджальны бар’ер. Гэта бар’ер даўжынёй 500 метраў і вышынёй ад 30 да 70 сантыметраў над вадой і да аднаго метра пад вадой.

Мясцовыя ўлады таксама паведамілі, што 72 чалавекі загінулі пры спробе прарвацца ў Сеуту.

Чытайце таксама:

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»

Каментары да артыкула