БЕЛ Ł РУС

У Адэсе мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах ТЦК, чацвёра параненыя

2.08.2026 / 23:07

Nashaniva.com

32‑гадовага мужчыну з пісталетам пазней затрымалі.

Скрыншот відэа

У Адэсе мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах ТЦК падчас правядзення мабілізацыйных мерапрыемстваў, чацвёра з іх атрымалі раненні, піша «Украінская праўда».

Паводле папярэдніх даных, адзін з параненых вайскоўцаў шпіталізаваны з цяжкім раненнем у спіну. Пазней яшчэ трое супрацоўнікаў самастойна звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Пазней паліцыя паведаміла пра затрыманне 32‑гадовага мужчыны, які страляў у бок супрацоўнікаў ТЦК, меркавана, з пісталета пад патрон Флобера.

Распачатае дасудовае расследаванне па ч. 2 арт. 114‑1 Крымінальнага кодэкса Украіны, якое кваліфікуецца як перашкода законнай дзейнасці Узброеных Сіл Украіны і іншых вайсковых фармаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула