БЕЛ Ł РУС

Сын Віктара Ганчарэнкі будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі

3.08.2026 / 08:27

Nashaniva.com

Сын галоўнага трэнера зборнай Беларусі і экс-трэнера БАТЭ Арцём Ганчарэнка ўчора дэбютаваў за «Мінск-2».

Фота: Беларускі футбол

Учора 18‑гадовы паўабаронца трапіў у заяўку другой каманды «гараджан» і выйшаў на поле на 72‑й хвіліне сустрэчы. «Мінск-2» перамог дублёраў БАТЭ з лікам 1:0.

Раней Арцём выступаў за англійскі клуб «Уолкаўнтыянс», гэта восьмы дывізіён у чэмпіянатах Англіі. Хлопец вучыўся там у прыватнай школе.

Пасля 17 тураў «Мінск-2» займае 11‑е месца ў турнірнай табліцы Першай лігі, маючы ў сваім актыве 22 балы. Наступны матч «Мінск-2» згуляе са «Слонімам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула