На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай
Ён адседзеў каля шасці гадоў.
У маі 2021 года Сяргея асудзілі на 6 гадоў і 3 месяцы калоніі па справе тэлеграм-канала «Армія з народам».
«Малыя нарэшце дачакаліся таты на волі і ў бяспецы. Больш за ўсё хочацца, каб гэты дзень настаў для кожнага палітвязня, каб кожны апынуўся ў абдымках самых дарагіх людзей, каб больш ніхто не чакаў сваіх блізкіх за калючым дротам», — напісала яго жонка, былая палітзняволеная Антаніна Канавалава.
Сяргея затрымалі ў кастрычніку 2020 года, а пазней асудзілі паводле артыкулаў аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК), падрыхтоўцы і ўдзеле ў масавых беспарадках (часткі 2 і 3 артыкула 293 КК).
Першапачаткова Сяргею прызначылі пакаранне ў выглядзе 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі. Аднак пазней дадалі яшчэ дзевяць месяцаў.