БЕЛ Ł РУС

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава

3.08.2026 / 11:53

Nashaniva.com

У адной з устаноў Магілёва наведвальнік учыніў дэбош праз музычную кампазіцыю, што гучала ў зале. 

Як высветлілі міліцыянты, якія прыехалі на выклік, прычынай вострай рэакцыі стала песня Алега Газманава «Мама».

Мужчына, які нядаўна страціў маці і быў п'яны, эмацыйна ўспрыняў музыку — запатрабаваў выключыць трэк, а пасля адмовы пачаў граміць усё навокал.

У людзей паляцеў посуд: металічны кубак трапіў у афіцыянтку, а адзін з наведвальнікаў быў збіты. Работнікі кафэ не далі з ім рады. 

Мужчыну затрымалі, завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула