БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы

3.08.2026 / 13:55

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Украіна будзе рабіць усё магчымае, каб расійская вайна завяршылася яшчэ да пачатку зімы 2026 года. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў падчас нарады паслоў Украіны ў Кіеве, піша РБК-Украіна.

Кіраўнік украінскай дзяржавы нацэліў дыпламатаў на дзеянні, каб схіліць Расію да міру як мага хутчэй.

«У гэтым годзе ваша [паслоў] задача — даць максімальную падтрымку знешняму трэку ва ўзаемаадносінах з партнёрамі для ўрада Украіны», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, цяпер немагчыма на 100% прагназаваць, калі спрацуюць усе дыпламатычныя намаганні, атакі Украіны супраць Расіі і ўсе санкцыі партнёраў.

Аднак яны павінны дасягнуць менавіта такога ўзроўню ціску, каб у Расіі не засталося іншай альтэрнатывы, акрамя міру.

«Мы будзем вельмі старацца, каб гэта адбылося да зімы, восенню, але мы выразна разумеем, з кім мы маем справу, і што Пуцін спадзяецца зацягваць гэтую вайну і надалей. Ён рыхтуе ў сябе мабілізацыю і новыя ўдары. Мы бачым сапраўдныя намеры Расіі, аб'ядноўваем партнёраў і ціснем на агрэсара», — падкрэсліў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула