БЕЛ Ł РУС

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў

3.08.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Яму было 77 гадоў.

Фотьа: БелТА

Уладзімір Шымаў нарадзіўся 29 лістапада 1948 года ў вёсцы Радолаўка Запарожскай вобласці Украіны. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава, аспірантуру Савета па вывучэнні прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР.

Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, Гомельскім кааператыўным інстытутам, НДЭІ Мінэканомікі. Ён з’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых і метадычных прац.

З 1996 па 2002 год займаў пасаду міністра эканомікі, а з 2002 па 2019 год быў рэктарам БДЭУ.

Уладзімір Шымаў быў таксама  заснавальнікам і галоўным рэдактарам (1997—2019) навукова-практычнага часопіса «Беларускі эканамічны часопіс», галоўным рэдактарам Нацыянальнага атласа Беларусі (2002) і Геаграфічнага атласа настаўніка (2016). Падрыхтаваў 11 кандыдатаў і 7 дактароў эканамічных навук.

Адзін сын экс-міністра — Усевалад — актыўны аўтар «западнарускіх», праімперскіх і чарнасоценскіх сайтаў. Другі ж — Яраслаў — узначальвае рускую службу амерыканскага радыё «Свабода».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула