Беларус патануў у Свіслачы, зайшоўшы ў ваду па калена
Трагедыя адбылася 1 жніўня каля вёскі Блужскі Бор Пухавіцкага раёна на рацэ Свіслач, паведамляе Таварыства ратавання на водах.
Фота: Таварыства ратавання на водах
42‑гадовы мужчына знаходзіўся ў вадзе, глыбіня якой была ўсяго па калена.
У нейкі момант яму стала дрэнна, і ён страціў прытомнасць. Упаўшы ў ваду, мужчына не змог самастойна падняцца і захлынуўся.
Паводле інфармацыі ратавальнікаў, цячэнне аднесла цела прыкладна на 6 метраў ад берага. Вадалаз знайшоў яго больш чым праз пяць гадзін пасля здарэння на глыбіні каля трох метраў.
Як адзначаюць спецыялісты, трагедыі магло б не адбыцца, калі б месца адпачынку было афіцыйна абсталявана для купання і там дзяжурылі ратавальнікі. Але найбліжэйшы пост быў на адлегласці 16,5 кіламетра.
Чытайце таксама:
Жанчына спрабавала пераплысці Пціч у Мінскім раёне, але не дала рады