БЕЛ Ł РУС

У заапарку ў Токіа тры львіцы загінулі ад цеплавога ўдару

3.08.2026 / 22:59

Nashaniva.com

У заапарку Тама ў Токіа ад спякоты загінулі тры львіцы. Паводле папярэдніх высноў, прычынай іх смерці сталі цеплавыя ўдары, піша The Japan News.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Як паведамляюць улады Токіа і Такійскае заалагічнае таварыства, жывёлы ва ўзросце ад 3 да 15 гадоў загінулі ў перыяд з 28 ліпеня па 2 жніўня. Ускрыццё паказала, што ўсе тры львіцы мелі моцнае абязводжванне і паліарганную недастатковасць, што сведчыць пра наступствы перагрэву арганізма.

Па стане на ліпень у заапарку ўтрымліваліся 16 львоў — пяць самцоў і адзінаццаць самак ва ўзросце ад аднаго да дваццаці гадоў. Пасля працяглай хвалі спякоты, якая пачалася ў сярэдзіне ліпеня, у дзесяці жывёл назіраліся страта апетыту і зніжэнне актыўнасці. Усім ім аказвалі ветэрынарную дапамогу.

Цяпер яшчэ трое львоў — адна самка і два самцы — застаюцца ў цяжкім стане і працягваюць лячэнне.

Апошнія тыдні Японія перажывае анамальную спякоту. З 21 ліпеня ў асобных рэгіёнах краіны пяць дзён запар тэмпература паветра перавышала 40 градусаў. За тыдзень, з 20 па 26 ліпеня, больш за 18 тысяч чалавек былі шпіталізаваныя з цеплавымі ўдарамі, а 45 чалавек памерлі ад наступстваў спёкі.

Чытайце таксама:

У Нарвегіі маштабны пажар знішчыў больш за сто жылых дамоў

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная

У Японіі адбыўся моцны землятрус

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарнікі ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»

Каментары да артыкула