БЕЛ Ł РУС

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі

4.08.2026 / 09:22

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў вёсцы Хмяльніцкае.

Вёска Хмяльніцкае. Фота: Wikimedia Commons

Вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі. Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскай адміністрацыі анексаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў.

У вёсцы Хмяльніцкае вайсковец адкрыў агонь па сваіх саслужыўцах. Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні.

Пасля гэтага нападнік, паводле паведамленняў уладаў, параніў яшчэ трох чалавек і забіў трох мясцовых жыхароў — мужчын ва ўзросце 71 і 59 гадоў, а таксама 64‑гадовую жанчыну.

Нападніка затрымалі. Прычыны таго, што адбылося, пакуль не называюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула