БЕЛ Ł РУС

Украіна ўпершыню нанесла ўдар па складзе прадуктаў адной з найбуйнейшых у Расіі сетак супермаркетаў

4.08.2026 / 12:30

Nashaniva.com

УСУ паказалі, што гатовыя люстэркава адказваць на расійскія ўдары па складах з прадуктамі.

У аўторак беспілотнікі ўпершыню атакавалі размеркавальны цэнтр «Ленты» — адной з найбуйнейшых у краіне сетак супермаркетаў, якая налічвае больш за 7 тысяч магазінаў і знаходзіцца пад кантролем «Севергруп» мільярдэра Аляксея Мардашова.

«Падзенне беспілотнікаў» адбылося на тэрыторыі хаба «Ленты» ў Ленінградскай вобласці каля 5‑й раніцы, паведамілі «Фантанцы» ў кампаніі. У выніку на аб'екце ўзнік пажар, які тушылі каля чатырох гадзін, а адзін з супрацоўнікаў кампаніі атрымаў апёкі.

«Размеркавальны цэнтр часова спыніў прыём тавараў ад пастаўшчыкоў», — паведамілі ў «Ленце», запэўніўшы, што ў магазінах сеткі «сфарміраваны дастатковы запас тавараў для задавальнення штодзённага попыту».

Пасля атак беспілотнікаў на Wildberries, у выніку якіх найбуйнейшы маркетплэйс Расіі, як сцвярджаецца, страціў амаль 20% сваіх складскіх магутнасцяў і тавары на суму каля 300 мільярдаў рублёў, у расійскіх прадуктовых сетак узніклі асцярогі, што яны могуць стаць наступнай мэтай украінскай кампаніі, піша Moscow Times.

Чытайце таксама:

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ

Ozon у Расіі пачаў вывозіць дарагія тавары са складоў у пункты выдачы заказаў на фоне атак беспілотнікаў

Каментары да артыкула