БЕЛ Ł РУС

Прынцэса Даніі пачала служыць у арміі

4.08.2026 / 12:58

Nashaniva.com

Прынцэса Даніі Ізабэла пачала праходзіць службу ў арміі. Дзяўчыне 19 гадоў, піша BT.dt.

Прынцэса Ізабэла, фота з яе інстаграма

Прынцэса Ізабэла, дачка караля Даніі Фрэдэрыка Х, у панядзелак прыбыла ў казармы Антворскаў, дзе правядзе 11 месяцаў вайсковай службы ў Гвардзейскім гусарскім палку.

Адзначаецца, што Ізабэла адмовілася ад атрымання дапамогі на пражыванне ў памеры 8 300 дацкіх крон (1100 еўра), а таксама ад заробку ў памеры 9 000 крон (1200 еўра). Прынцэса пройдзе базавую падрыхтоўку, якая доўжыцца пяць месяцаў, пасля чаго пяройдзе да этапу баявой і практычнай службы працягласцю шэсць месяцаў.

Журналісты адзначылі, што раней у Гвардзейскім гусарскім палку служыў старэйшы брат прынцэсы — крон-прынц Крысціян.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула