Прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал краязнаўчага праекта «Пошукі старога Гомеля»
Праект па гістарычных даследаваннях Гомеля існуе з 2015 года. Спачатку гэта была пляцоўка для каардынацыі валанцёраў, якія аднаўлялі гістарычны драўляны дэкор у Гомелі. З часам яна ператварылася ў краязнаўчую супольнасць, паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі.
«Навіна кепская, але чаканая, — каментуюць аўтары краязнаўчага праекта. — Мы не будзем чакаць дэталяў справы ад ананімнага суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля і невядомага заяўніка. Тым больш не будзем абскарджваць гэтае рашэнне. Мы добра ведаем цану такіх рашэнняў.
Што магло не спадабацца невядомаму ініцыятару працэсу? Нашы самастойныя гістарычныя даследаванні Гомеля? Беларуская мова? Нейкі пост за 12 гадоў існавання пабліка? Хутчэй за ўсё — усё разам. Не шукайце тут сэнсу».
Тэлеграм-канал працягне працу, новыя матэрыялы будуць з’яўляцца па меры знаходжання ўнікальных фотаздымкаў. Фармат анлайн-віктарын пакуль прыпынены.
Таксама ў абноўленым «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явіліся:
- акаўнт у X: Hrоdna.lіfe;
- інстаграм-старонкі: bawola_glowa, hrodna.mylove (а таксама яе лагатып), hrodna1127, lookbymedia;
- Threads-старонкі: kramapahonia, natalya.kukisheva;
- тыкток-акаўнты: m.ganusevich, ZhiveBelarus, «Страна Для Людей», Ford_Potato;
- тэлеграм-канал: «БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ»;
- друкаваныя выданні: творы Аляксандра Баля «Безжалостный Вальсок» (2026) і «Ночь. А ты…» (2026), а таксама кніга Алега Кашына «Добейте выживших. Истоки и смысл русского трампизма» (2026), 463 старонкі.
Чытайце таксама:
Суд у Расіі прызнаў УПА, АУН і Бандэру «памагатымі нацысцкай Германіі»
Прызналі «экстрэмісцкім» «Вялікае Княства Мэмоўскае»
У «экстрэмісты» трапіла незалежнае беларускае фотаагенцтва LookByMedia
Стваральнікаў ініцыятывы «Сумленныя людзі» прызналі «тэрарыстамі»