БЕЛ Ł РУС

Дзіма Білан дасць два запар канцэрты на «Мінск-Арэне»

4.08.2026 / 21:02

Міра Нікановіч

У маі беларусы расхапалі ўсе квіткі на лістападаўскі канцэрт расійскага поп-спевака ў Мінску. Цяпер Білан абвясціў дадатковы канцэрт — і квіткі на 15‑тысячную «Мінск-Арэну» зноў разбіраюць.

Спачатку планавалася, што Білан выступіць на «Мінск-Арэне» толькі 14 лістапада. За паўгода да запланаванай даты, 14 мая, у сацсетках спевака абвясцілі пра солд-аут. А тыя, хто не паспеў ухапіць квіток, пачалі прасіць пра дадатковы канцэрт.

І Білан іх пачуў. Днямі ў сацсетках білетнага аператара Ticketpro з’явіліся звесткі, што 13 лістапада, перад асноўным шоу, спявак зладзіць яшчэ адзін канцэрт на «Мінск-Арэне». Ахвотных зноў шмат — засталося прыкладна 20% квіткоў.

У каментарах інстаграма Ticketpro, аднак, жартуюць пра хадулі і пытаюцца пра памер сцэны. Справа ў тым, што Білан трапіў у вялікі скандал.

31 ліпеня ён зладзіў вялікае шоу ў Маскве, але сотні гледачоў просяць вярнуць грошы за квіткі. Замест сцэны звыклага фармату, дзе выступоўца і гледачы бачаць адно аднаго, на тым канцэрце паставілі высачэзную платформу вышынёй некалькі метраў. Уладальнікі дарагіх квіткоў у фан-зону ў выніку глядзелі ўвесь канцэрт не на Білана, а ў платформу-сцяну.

Чытайце таксама:

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта

Танцы, намёты, дождж і вясёлка. Як прайшоў першы дзень фестывалю Viva Braslav

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых

Каментары да артыкула