БЕЛ Ł РУС

У Сенаце ЗША заблакавалі паскоранае прыняцце законапраекта аб санкцыях супраць Расіі

5.08.2026 / 07:17

Nashaniva.com

Сенаце ЗША заблакавалі паскоранае прыняцце законапраекта аб санкцыях супраць Расіі. Пра гэта паведаміла карэспандэнтка Punchbowl News Лора Вайс у X.

Фота: Getty Images / halbergman

Паводле яе звестак, сенатар Рафаэль Уорнак заблакаваў пагадненне, якое павінна было скараціць час дэбатаў па законапраекце і паскорыць яго канчатковае прыняцце.

Сенатар-дэмакрат таксама заявіў, што лічыць падтрымку Украіны такой, што адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі ЗША. Аднак ён выступае супраць пашырэння паўнамоцтваў Дональда Трампа па ўвядзенні тарыфаў, паколькі, на яго думку, гэта прывядзе да росту цэн.

Разгляд законапраекта аб новых санкцыях супраць Расіі Сенат ЗША пачаў 28 ліпеня — у дзень пахавання аднаго з яго аўтараў, сенатара-рэспубліканца Ліндсі Грэма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула