БЕЛ Ł РУС

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю

5.08.2026 / 09:32

Nashaniva.com

Ноччу 37‑гадовы мужчына патэлефанаваў па тэлефоне 102 і заявіў, што ў яго кватэру нехта ўварваўся і падкінуў наркотыкі. На яго думку, гэта былі суседзі, піша «Белка». 

Ноччу 37‑гадовы мужчына патэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што ў яго кватэру падкінулі наркотыкі, абвінаваціўшы ў гэтым суседзяў. Міліцыянты, што прыбылі па выкліку, засталі гаспадара ў неадэкватным стане.

У кватэры сілавікі знайшлі запіску з тэкстам «Учора, прыйшоўшы дадому, я выявіў наркотык, што рабіць, не ведаю» і шпрыц з дозай.

Як высветлілася, калі маці мужчыны лягла ў бальніцу, той набыў псіхатроп, частку ўжыў, а астатняе схаваў у хаце. Пазней, напалоханы ці то галюцынацыямі, ці то паранойяй, ён вырашыў перакласці віну на суседзяў, але няўдала.

Цяпер у дачыненні да гамяльчаніна завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 328 КК РБ (незаконныя без мэты збыту набыццё і захаванне псіхатропных рэчываў). Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула