А 10‑й раніцы ў Беларусі ўжо +30°С
30,7°С зафіксавана а 10:10 у Пінску.
AP Photo Christophe Ena
У Маларыце +29,8°С, Століне +29,7°С, Кобрыне +29,4°С, Мінску +24,7°С.
Сёння па поўдні краіны чакаецца да +38°С.
У чацвер у многіх раёнах Беларусі можа прыпякчы да +35.. +40°С, і магчыма, будзе пабіты абсалютны рэкорд, пастаўлены 29 чэрвеня ў Пінску, калі было +40,4°С.
Спёка павінна адступіць у суботу.
Прагноз надвор'я ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no