БЕЛ Ł РУС

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя

5.08.2026 / 12:32

Nashaniva.com

Мядзведзь памерам са стог сена. Мясцовых жыхароў заклікаюць да асцярожнасці.

Фота: Асіповіцкі доследны лясгас

У ваколіцах аграгарадка Ліпень Асіповіцкага раёна на палях быў заўважаны вялікі мядзведзь. У сувязі са з'яўленнем драпежніка Асіповіцкі доследны лясгас звярнуўся з папярэджаннем да мясцовых жыхароў і заклікаў выконваць меры бяспекі.

Ляснічыя рэкамендуюць устрымацца ад адзіночных прагулак па ўскраінах палёў і ў лясных масівах, а таксама пазбягаць участкаў з высокай травой.

У выпадку сустрэчы са зверам катэгарычна забараняецца набліжацца да яго ці спрабаваць зрабіць фота — трэба павольна адыходзіць назад, не паварочваючыся да мядзведзя спінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула