БЕЛ Ł РУС

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка

5.08.2026 / 13:10

Nashaniva.com

У Расіі ў лістападзе мінулага года па прыкладзе Украіны быў створаны асобны род войскаў — Войскі беспілотных сістэм. Кіраваць новай структурай даручана генерал-палкоўніку Дзянісу Ляміну, сёння паведаміў Уладзімір Пуцін.

Дзяніс Лямін нарадзіўся ў 1979 годзе ў Слуцку ў сям'і вайскоўца (яго бацька, Ігар Лямін пазней стаў генерал-маёрам у РФ).

Неўзабаве бацьку перавялі ў горад Чабаркуль у Чэлябінскай вобласці Расіі, там Лямін і скончыў школу.

Пазней ён скончыў Чалябінскае танкавае вучылішча, Агульнавайсковую акадэмію і Акадэмію Генштаба РФ.

Лямін камандаваў 22‑м армейскім корпусам у Крыме, а таксама займаў пасаду выконваючага абавязкі камандзіра 58‑й агульнавайсковай арміі (пасля адхілення ад пасады генерала Івана Папова ў 2023 годзе).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула