БЕЛ Ł РУС

Беларуска была знойдзена мёртвай у гатэлі македонскага Охрыда

5.08.2026 / 13:31

Nashaniva.com

Жанчыне было 53 гады.

У нумары аднаго з гатэляў горада Охрыд у Паўночнай Македоніі 4 жніўня знайшлі цела 53‑гадовай грамадзянкі Беларусі. Пра здарэнне мясцовай паліцыі паведамілі каля 15:40.

Доктар хуткай медыцынскай дапамогі канстатаваў смерць жанчыны і адзначыў адсутнасць бачных слядоў гвалту.

Цела загінулай накіравалі на экспертызу для дакладнага высвятлення прычын смерці. Паліцыя працягвае расследаванне, паведамляе македонскі TRN.

Пра смерць беларускай турысткі ў Паўночнай Македоніі сёння без падрабязнасцяў паведаміў МЗС. 

«Пасольства Беларусі ў Сербіі знаходзіцца ў кантакце з праваахоўнымі органамі Паўночнай Македоніі, кіраўніком турыстычнай групы і сваякамі загінулай», — праінфармавалі ў МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула