БЕЛ Ł РУС

Людзі працягваюць знаходзіць лічынак і насякомых у шакаладках

5.08.2026 / 14:41

Nashaniva.com

Беларусы працягваюць дзяліцца ў сацыяльных сетках гісторыямі пра непрыемныя знаходкі ў шакаладнай прадукцыі фабрыкі «Камунарка». Адны пакупнікі выявілі ў шакаладнай плітцы запячатаную муху, іншыя — лічынак, што выклікала ажыўленую дыскусію пра якасць прадукцыі і ўмовы яе захоўвання.

Першай нагодай для абмеркавання стаў допіс карыстальніцы Threads пад нікам.equ..taha._. Дзяўчына расказала, што купіла шакаладку «Любімая Алёнка», аднак пасля адкрыцця ўпакоўкі заўважыла ў верхнім куце пліткі запячатаную муху, піша «Мінская праўда».

Паводле яе слоў, пасля такой знаходкі апетыт знік імгненна. На зварот пакупніцы аператыўна адрэагавалі прадстаўнікі фабрыкі. У кампаніі папрасілі прабачэння і паведамілі, што інфармацыю ўжо перадалі ў аддзел кантролю якасці, каб высветліць прычыны здарэння і не дапусціць падобных выпадкаў у будучыні.

Неўзабаве ў Threads з'явілася яшчэ адна публікацыя. Карыстальніца nnikki_v паведаміла, што набыла шакалад «Любімая Алёнка» з арахісам і выявіла ўнутры белых лічынак.

Пасля звароту на фабрыку ёй адказалі, што шакалад быў выраблены даволі даўно, таму прычынай маглі стаць неналежныя ўмовы захоўвання ўжо ў гандлёвай сетцы. Менавіта гэтае тлумачэнне выклікала ў карыстальнікаў найбольш пытанняў. Пад публікацыяй разгарнулася актыўнае абмеркаванне. Многія засумняваліся, што такія «сюрпрызы» маглі з'явіцца выключна праз умовы захоўвання.

Вось толькі некаторыя з каментароў:

Частка карыстальнікаў, наадварот, выказала меркаванне, што такія выпадкі сапраўды могуць быць звязаныя з працяглым захоўваннем прадукцыі або парушэннем тэмпературнага рэжыму ў крамах. Іншыя адзначылі, што ніколі не сутыкаліся з падобнымі праблемамі і працягваюць купляць прадукцыю фабрыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула