БЕЛ Ł РУС

У Светлагорскім раёне тры чалавекі загінулі пасля сутыкнення легкавіка з бензавозам

5.08.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі ДАІ, на 18‑м кіламетры аўтадарогі Н-5011 «Светлагорск — Сасновы Бор — Палессе» 46‑гадовы кіроўца аўтамабіля Mazda не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з бензавозам МАЗ, які рухаўся насустрач.

У выніку сутыкнення на месцы загінулі кіроўца легкавога аўтамабіля, яго 11‑гадовая пасажырка і 78‑гадовая жанчына.

Яшчэ двое пасажыраў — 8‑гадовы хлопчык і 51‑гадовая жанчына — атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу.

Па даручэнні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выехаў часовы выканаўца абавязкаў начальніка Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Андрэй Гаркуша.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула