БЕЛ Ł РУС

Паляшук засумняваўся ў сапраўднасці подпісу бацькі ў завяшчанні

6.08.2026 / 14:27

Nashaniva.com

Што вырашыла экспертыза?

Жыхар Драгічына звярнуўся ў кампетэнтныя органы з заявай па факце разгляду пытання законнасці і дакладнасці завяшчання бацькі, памерлага ў гэтым годзе ў Іванаўскім раёне.

Згодна з юрыдычным дакументам усю маёмасць яго бацька завяшчаў дачцэ. Такі факт выклікаў сумнеў у заяўніка, які сцвярджаў, што подпіс бацькі ў завяшчанні маглі падрабіць зацікаўленыя асобы. 

Але эксперты Пінскага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз даказалі, што подпіс сапраўдны.

Выяўленыя асаблівасці почырку эксперты патлумачылі натуральнымі ўзроставымі зменамі, што паставіла кропку ў спрэчцы паміж сваякамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула