27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым
Хлопец знік у Барысаве 27 ліпеня.
У выніку пошукава-выратавальных мерапрыемстваў знойдзены мёртвым 27‑гадовы жыхар Мінска Эдуард Бялко.
Мужчына знік 27 ліпеня каля 7 гадзін ранку ў Барысаве і з таго часу не выходзіў на сувязь з блізкімі. Яго пошукі працягваліся 10 дзён.
Сёння валанцёры паведамілі, што Эдуард быў знойдзены мёртвым міліцыянтамі.
Прычыны і акалічнасці смерці не паведамляюцца.