На трасе Магілёў — Бабруйск легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём быў 14‑гадовы падлетак
Яго 54‑гадовы пасажыр шпіталізаваны.
Сёння каля 14:00 на трасе Магілёў — Бабруйск здарылася ДТЗ з удзелам.
Легкавік Chery пры павароце направа выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ, які спыніўся перад скрыжаваннем паводле патрабавання знака «Уступіць дарогу».
Па камерах міліцыянтыі высветлілі, што на момант аварыі машынай кіраваў 14‑гадовы школьнік.
У выніку сутыкнення 54‑гадовы бацька хлопчыка, які сядзеў на пасажырскім месцы, атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.