БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы

6.08.2026 / 22:15

Nashaniva.com

І не на другім.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Antonio Masiello / Getty Images

Сацыялагічнае апытанне было праведзена 28 ліпеня — 2 жніўня Цэнтрам сацыяльных даследаванняў «Соцыс».

Рэйтынг даверу да палітычных лідараў узначаліў экс-кіраўнік УСУ Валерый Залужны, піша «Украінская праўда». 

За ім ідуць былы міністр абароны Міхаіл Фёдараў і камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт «Мадзяр» Броўдзі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў гэтым рэйтынгу займае шостае месца.

Паводле даных апытання, Залужнаму цалкам давяраюць 27,8% апытаных, 37% хутчэй давяраюць, 11,6% хутчэй не давяраюць і 18,1% увогуле не давяраюць.

Фёдараву цалкам давяраюць 26,8%, хутчэй давяраюць — 37,8%, хутчэй не давяраюць — 8,5%, а зусім не давяраюць — 16,4%.

Трэцяе месца ў рэйтынгу займае Броўдзі: яму давяраюць 25,4% апытаных, 25,8% хутчэй давяраюць, 7,4% хутчэй не давяраюць і 17,7% зусім не давяраюць.

Чацвёртае і пятае месцы па ўзроўні даверу занялі галоўнакамандуючы УСУ Міхаіл Драпаты (24%) і кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў (23,8%).

Зяленскі з адрывам больш чым у 5% заняў шостае месца ў рэйтынгу. Яму давяраюць 18% апытаных, хутчэй давяраюць 24, 5%, хутчэй не давяраюць 17% і зусім не давяраюць 37%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула