Падзенне дрэваў у Мядзельскім раёне прывяло за збою ў руху цягнікоў
Дрэвы раніцай упалі на рэйкі на ўчастку Княгінін — Куранец. Таму асобныя цягнікі на гэтым напрамку курсіруюць з адхіленнем ад графіка руху, паведамляе Белчыгунка.
Так, цягнік №625 Віцебск — Мінск, які павінен быў прыбыць у Мінск а 6:26, прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай арыенціровачна больш за 2 гадзіны.
Таксама цягнік №6621 Крулеўшчызна — Маладзечна, які адпраўляецца са станцыі Крулеўшчызна ў 4:37 і павінен быў прыбыць у Маладзечна ў 6:55, прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай больш за 1 гадзіну.